У Ваўкавыску мэтадам падрыву зьнесьлі 20‑мэтровую ваданапорную вежу.

Гэтым быў пакладзены пачатак цэлай праграме ліквідацыі безгаспадарчых пабудоў у Гарадзенскай вобласьці.

Павал Паканечны, начальнік Ваўкавыскага аддзелу па НС:

«Літаральна ў 10 мэтрах ад вежы праходзіць нітка газаправоду. Пры няправільанай арганізацыі працы маглі быць пашкоджаньні. Выбух рабілі ў дакладна скіраваны бок ад газаправоду».

Ратавальнікі з выбухоўкай у асаблівай пашане. Безгаспадарных пабудоў у краіне сёньня некалькі тысяч, а падразьдзяленьне толькі адно. Выгаднасьць прадпрыемства замоўцы адчулі адразу ж. Разбор закінутага будынку пры дапамозе спэцтэхнікі каштуе столькі сама, як і будаўніцтва новага дому. Падрыў жа старой будыніны гарадзкім уладам абышоўся на 80% таньней.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0