У Мінску на МКАД адбылося ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў пасля таго, як кіроўца адной з іх вырашыў дапамагчы кацянятам, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алена Волчак.

«На шчасце, пры ДТЗ ніхто не пацярпеў, але машыны атрымалі сур'ёзныя механічныя пашкоджанні», — патлумачыла прадстаўнік ДАІ. Яна дадала, што мужчына 1967 года нараджэння рухаўся па МКАД у бок вуліцы Прытыцкага і заўважыў некалькіх кацянятаў каля дарогі. Ён вырашыў, што яны могуць выбегчы на праезную частку, а значыць, іх трэба выратаваць. Кіроўца спыніў аўтамабіль у трэцяй паласе і ўключыў аварыйныя агні.

Ён выйшаў з машыны і хацеў дастаць знак аварыйнага прыпынку. За яго аўтамабілем рухалася другая машына, кіроўца якой паспеў прытармазіць і пачаў аб'язджаць гэты аўтамабіль.

Аднак два іншыя кіроўцы не паспелі своечасова зрэагаваць. У выніку ўсе чатыры машыны сутыкнуліся, а адну з іх вынесла на дарожныя агароджы.

У ДАІ ўдакладнілі, што кацяняты, як і людзі, таксама не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?