Машынiст дызэль‑цягнiка Берасьце—Забалацьце паспеў заўважыць толькi белыя красоўкi, але было позна, нават экстранае тармажэньне ня спынiць цягнiк iмгненна. Пакуль састаў застыў на месцы, над жанчынай прайшлi тры вагоны. Адразу зьбеглiся людзi, выклiкалi «хуткую дапамогу». А «гераiня» надзвычайнага здарэньня нават не прачнулася. Яе расштурхалi, памалу выцягнулi з‑пад саставу i ўпэўнiлiся, што дама жывая i здаровая. Шок атрымалi чыгуначнiкi, мiлiцыянэры, а «пацярпелай» хоць бы што.

Супрацоўнiкi транспартнай мiлiцыi нават штрафаваць ня сталi парушальнiцу, сказалi: падарунак табе на 8 Сакавiка. Справа была напярэдаднi.

Але цi зробiць яна высновы i наступныя святы будзе адзначаць больш абачлiва?

Паводле: Яна Сьветава, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0