Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў інфармацыю пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва ў выніку ўдараў расійскай авіяцыі па аб'ектах у Сірыі «інфармацыйнай атакай» і заявіў, што Расія гатовая да падобных нападаў і ў будучыні.

Reuters

Reuters

Па словах Пуціна, інфармацыя аб магчымых ахвярах сярод грамадзянскага насельніцтва ў Сірыі з'явілася яшчэ да таго, як расійскія самалёты падняліся ў неба.

«Іншыя краіны ўжо больш за год наносяць удары па сірыйскай тэрыторыі, больш за год. Без рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН і без адпаведнага запыту сірыйскіх афіцыйных уладаў. У нас такі запыт ёсць, і мы маем намер змагацца менавіта з тэрарыстычнымі арганізацыямі», — падкрэсліў Пуцін.

Паводле інфармацыі сірыйскага дзяржаўнага агенцтва САНА, расейская авіяцыя бамбіла ў сераду «логава» «Ісламскай дзяржавы» у Растане, Тэль-Бісе, Зафарані, Тулуль Аль-Хумры, Айдыне, Дэйр-Фуле і Саламіі.

Між тым актывісты сірыйскай апазіцыі з арганізацыі «Мясцовыя каардынацыйныя камітэты» (МКК) заявілі, што ў сераду ў выніку авіяўдараў расейскіх вайскоўцаў у пяці гарадах на поўнач ад Хомса загінулі дзясяткі мірных жыхароў, уключаючы дзяцей.

Актывісты падкрэсліваюць, што ні адзін з раёнаў, па якіх наносіліся ўдары, не кантралюецца «Ісламскай дзяржавай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?