Масква гатовая разгледзець магчымасць нанясення ўдараў па тэрыторыі Ірака, калі кіраўніцтва краіны звернецца з просьбай аб правядзенні такой аперацыі, заявіў дырэктар дэпартамента па пытаннях новых выклікаў і пагроз МЗС Расіі Ілля Рагачоў.

«Або ў нас будзе адпаведны зварот ад урада Ірака, або рэзалюцыя Савета Бяспекі, прыняцце якой у вырашальнай меры залежыць ад волевыяўлення ўрада Ірака. Пры наяўнасці такіх дастатковых падстаў будуць ацэньвацца і палітычная, і ваенная мэтазгоднасць», — сказаў расійскі дыпламат, адказваючы на пытанне, ці разгледзіць Масква магчымасць правядзення аперацыі супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі Ірака.

Пры гэтым прэм'ер-міністр Ірака, выступаючы на мясцовым тэлебачанні, заявіў, што Багдад вітаў бы расійскую паветраную аперацыю ў краіне, аднак кіраўнікі дзвюх краін пакуль не абмяркоўвалі такую магчымасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?