Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска па падазрэнні ў падпале дома затрыманы 35-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, раней судзімы падазроны пражываў у сваёй знаёмай у прыватным доме. У адзін з вечароў у госці са спіртным зайшлі прыяцелі гаспадыні, аднак запрашаць сужыцеля да сумеснага застолля не сталі. У выніку мужчына, падняўшыся на паддашак дома, падпаліў дах і ўцёк. Яго ўдалося затрымаць на працягу сутак. 

Зараз у дачыненні да мужчыны распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) і ч. 3 арт. 159 КК (пакіданне ў небяспецы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?