Два чалавекі шпіталізаваныя пасьля бойкі двух кампаній маладзёнаў у цэнтры Менску.
Мінулай ноччу, прыкладна а 0:40, на брылі Гандлёвага дому «На Нямізе» ў цэнтры сталіцы адбылася бойка між дзьвюма групамі маладых людзей, у якой з абодвух бакоў удзельнічалі каля 10 чалавек.
Як паведамілі БелаПАН у ГУУС Менгарвыканкаму, у выніку бойкі ў больніцы былі дастаўленыя 6 чалавек, два зь якіх шпіталізаваныя. У аднаго — чэрапна‑мазгавая траўма цяжкай ступені, у другога — шматлікія пераломы.
Апошні знаходзіцца ў больніцы пад канвоем, бо падазраецца ў тым, што быў сярод нападнікаў, адным з завадатараў бойкі.
Цяпер Цэнтральнае РУУС праводзіць апэратыўна‑вышуковыя мерапрыемствы, скіраваныя на выяўленьне іншых падазраваных. Вырашаецца пытаньне пра ўсчынаньне крымінальнай справы па артыкуле 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу.
Паводле непацьверджанай інфармацыі, у бойцы выкарыстоўваліся мэталічныя пруты ды біты.