Банальнае

Каханьне вымагае прызнаньня
Любоў вымагае яднаньня
Сэкс — судакрананьня
Ненавісьць — варагаваньня
Развод — раздзіраньня
Боль — лекаваньня
Сум — падсумаваньня
Самота? Напэўна ж — каханьня…
… А сонца для ўсіх прачынаецца зраньня.

Татальнае

Колісь мы жылі ў татальным — шчасьці і мане,
ды не ведалі, што хутка гэта ўсё міне.
Паўтаралі казку-мантру, нібы дважды два:
«Ёсьць адна на сьвеце праўда, імя ёй — Масква!»

Стухлі крэмлявыя зоры, падгнілі слупы
І няма ўжо тэе маткі — краснае Масквы…
Дзякуй, Бацька аб’явіўся, між тутэйшых ніў
І сваю вусату Праўду на кол усадзіў.
Яна енчыла-страшчала больш як 20 год
і нарэшце захацела рухацца «ўпярод».
Ды сягаць за гарызонт не дадзена таму,
Хто тырчыць на вертыкальным ёлупне-калу.
Зноў без праўды мы марнеем, ды як два на два,
Дзелім-множым, разумнеем — праўда ж не адна!
У мяне, напрыклад, матка, у цябе — свой мат,
Калі матка не ў курсе — Бацька вінават.
А калі глыбей заглянуць, то на самым дне
Відна, што хлусьня прылегла, сьцішылась бы ў сне.
Марыць: горшае мінецца, дачакаю дня
І як ісьціна з’яўлюся, вынырну са дна. 

Вось і мы, жылі б шчасьліва ў татальным сьне,
Ды сплывае тухлым трупам праўда па вясьне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?