Як паведамляе ў пятніцу, 2 кастрычніка, агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, пачаць ваенную кампанію ў Сірыі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну параілі для таго, каб «ажывіць» адносіны з ЗША.

Reuters.com

Reuters.com

Па словах дзвюх крыніц агенцтва, якія казалі на ўмовах ананімнасці, ініцыятарамі ваеннай кампаніі ў Сірыі сталі кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Сяргей Іваноў, міністр абароны Сяргей Шайгу і кіраўнік Рады бяспекі Мікалай Патрушаў. Агенцтва піша, што Расія мела намер даказаць сваю перавагу над «Ісламскай дзяржавай» там, дзе гэта не ўдалося ЗША.

Па словах крыніц, планы аб пачатку ваеннай кампаніі ў Сірыі з'явіліся яшчэ некалькі месяцаў таму. Войскі прэзідэнта Башара Асада цярпелі паразы вясной і летам 2015 года, таксама ў той час прыкметна астуджаліся адносіны з ЗША і Еўропай з-за ўкраінскага пытання.

У гэтым плане Пуцін убачыў шанец выбрацца з ізаляцыі. Пачатак ваеннай аперацыі, кажуць крыніцы, дазволіць зрушыць асноўныя абмеркаванні з тэмы Украіны. Таксама крыніцы сцвярджаюць, што пачатак аперацыі ў Сірыі — вялікая рызыка. Як перадае агенцтва, кампанія працягнецца некалькі месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?