Начальнік ДАІ Мінска Дзмітрый Карзюк адказаў на пытанні падчас прамой лініі ў рэдакцыі «Комсомольскай правды». У яго спыталіся:
— Дзмітрый Міхайлавіч, кожны дзень бачу, як людзі пераходзяць дарогу ў навушніках. Нічога не чуюць, на машыны наогул не звяртаюць увагі. Можа, вы плануеце забараніць гэтыя навушнікі?
— Мне гэта таксама не падабаецца, гэтак жа, як і тое, што многія пераходзяць дарогу, не адрываючыся ад экрана тэлефона. Але калі сёння мы забаронім навушнікі, то заўтра трэба будзе зняць шапкі і капюшоны - усё, што перашкаджае агляду. Пешаход проста абавязаны быць уважлівым і пераканацца ў сваёй бяспецы перш, чым пераходзіць дарогу. Мы ўсе нясем адказнасць за сваё жыццё.
Адказы на астатнія пытанні чытайе тут.