Вось што распавяла пра свае планы ў інтэрв’ю Еўрарадыё Юлія Казуліна:
«Гэта будзе кніга ўспамінаў сяброў, сваякоў, проста звычайных людзей пра маму. Пра нейкія выпадкі, звязаныя з ёй. Таксама будуць уключаныя асобныя вытрымкі з яе дзённіка, які яна вяла».
У гэтым дзённіку Ірына Казуліна пісала пра тое, як змагалася са сваёй хваробай. Юлія Казуліна кажа, што хацела б закончыць працу над кнігай да гадаўшчыны смерці сваёй мамы.