Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці шукае вадзіцеля аўтамабіля, які познім вечарам у пятніцу, 2 кастрычніка, насмерць збіў пешахода на дарозе Сухарукія — Глебкавічы Мінскага раёна.

Інцыдэнт адбыўся на 2-м кіламетры гэтай аўтадарогі каля 21:20. Неўсталяваны аўтамабіль наехаў на мужчыну, у выніку чаго пешаход памёр на месцы здарэння, а кіроўца ўцёк.

У наездзе падазраецца кіроўца аўтамабіля «Субару Імпрэза», арыентыровачна 2007—2011 гадоў выпуску, сіняга або цёмна-сіняга колеру. Пасля ДТЗ у машыны могуць быць пашкоджаны лабавое шкло, фары, капот, пярэднія крылы, бампер.

ДАІ просіць відавочцаў здарэння звяртацца з інфармацыяй у дзяжурную частку УДАІ УУС Мінаблвыканкама праз тэл.: 204-42-44, 229-04-44 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0