Гэты пацешны відэаролік пад назвай «Беларускія механікі» апублікаваў у сваім Facebook паляк Ян Моксік. На роліку відаць Alfa Romeo 156 з мінскімі нумарамі, якая стаіць на дамкраце. Адзін механік садзіцца на асфальт пад выхлапную трубу і затыкае яе анучай, а другі — газуе. У выніку выхлапныя газы прарываюцца, і чорнае воблака сажы абдае механіка з ног да галавы.

Ролік быў апублікаваны ў сераду позна ўвечары, і ўжо менш як праз двое сутак яго перапосцілі 220 тысяч чалавек, а колькасць праглядаў зашкаліла за 10 мільёнаў!

— Тое, што яны робяць, мае нейкі сэнс — так правяраюць глушыцель на герметычнасць пасля зварачных работ, — распавёў kp.by аўтамеханік Аляксандр Архіпаў. — Але гэта, вядома, прыкол — хлопцы ведалі, на што ішлі! Можа, адзін з іх прайграў у карты…

— А чаму такая чорная сажа, машына няспраўная?

— Калі закрываюць глушыцель, не выходзяць газы. Праз гэта ціск у камеры згарання ўзрастае, і адбываецца няпоўнае згаранне паліва. Адсюль і бярэцца сажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0