Сёння БАТЭ мог датэрмінова аформіць чэмпіёнскі тытул (12-ы ўвогуле і 10-ы запар) у выпадку перамогі над «Гранітам». Аднак сустрэча завяршылася ўнічыю — 1:1.

У 22-м туры бліжэйшы пераследнік барысаўчан — мінскае «Дынама» 5 кастрычніка згуляе з брэсцкімі аднаклубнікамі. Калі мінчане згубяць ачкі ў гэтай гульні, то БАТЭ датэрмінова аформіць чэмпіёнскі тытул.

У выпадку перамогі «Дынама» барысаўчанам неабходна абыгрываць на выездзе «Віцебск» у 23-м туры.

БАТЭ — 53, Дынама Мінск — 40 (21), Мінск, Шахцёр — 37, Белшына — 36, Граніт — 33, Тарпеда-БелАЗ — 31.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?