Мова77

Піраха — ёсць у Бразіліі такая незвычайная мова: маці і бацьку там называюць аднолькава

У Бразіліі ёсць такая незвычайная мова піраха (пірара) — адна з тых моў, вакол якіх адбываюцца сур’ёзныя лінгвістычныя баталіі. Хаця носьбітаў мовы ўсяго каля 400 чалавек, яны не перайшлі на партугальскую і нават з’яўляюцца моналінгвамі.

Што цікавага ў гэтай мове:

— На мове піраха можна і не размаўляць, на ёй можна свістаць, напяваць і яе можна кадзіраваць у музыцы.

Такім чынам на мове піраха можна «размаўляць» проста пры дапамозе вышыні гукаў, націску і рытму. Маці вучаць сваіх дзяцей гэткай мове, напяваючы ім з малога адны і тыя ж меладычныя малюнкі.

— Самая простая ў фанетычным плане мова — усяго 10 фанем (некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што фанем усё-ткі 12), але пры гэтым ёсць 3 сэнсаадрознівальныя тоны. Зычных у мове жанчын – 6, у мужчын – 7 (жанчыны замест С кажуць Х).

— Піраха — надзвычай рэдкая мова, у якой няма насавых, М з’яўляецца алафонам Б, а Н — алафон Г.

— Лічэбнікі практычна адсутнічаюць, але ёсць два словы, якія выконваюць іх ролю: «некалькі» (1-4) і «шмат» (5 і болей).

Тлумачыцца гэта тым, што для культуры піраха лічбы не з’яўляюцца нечым патрэбным. Была спроба навучыць лічыць піраха на працягу… 8-мі месяцаў хаця б да 10-ці і з гэтага нічога не выйшла — «выпускны экзамен» усе дружна правалілі, нават не здолелі рашыць задачку «1+1». Эматыкон smile. Піраха не лічаць нават на пальцах. Дадаковыя даследаванні паказалі, што ў піраха цалкам адсутнічае канцэпцыя ліку.

— Не зусім зразумела ці ў мове піраха ёсць пазначэнне колераў і ўласна канцэпцыя «колеру».

— Няма ліку нават у займеннікаў.

— Займеннікі хутчэй за ўсё запазычаныя.

— Няма слоў для пазначэння часу. Піраха жывуць «тут і цяпер» – усё іх жыццё адбываецца толькі цяпер і таму яны не маюць, напрыклад, міфалогіі аб стварэнні жыцця.

Маці дзецям не расказваюць казак (іх проста няма) і ўвогуле ніхто ніколі не расказвае якіх-небудзь гісторый. Няма аніякага мастацтва. Усё, што няважна для «цяпер», піраха забываюць імгненна і не дураць сабе голаў. Нават калі вы запытаецеся ў піраха імёны іх бабуль і дзядуль, то рэдка хто ўзгадае. Успрыманне навакольнага ўсвету ў піраха вельмі простае: « Усё — аднолькавае, рэчы заўсёды ёсць»

— Піраха маюць самую простую ў свеце сістэму роднасці: адно слова для маці і бацькі, а таксама адно слова для братоў і сясцёр… і ўсё.

— Мова піраха, магчыма, абвяргае тэорыю Чомскага пра тое, што ўсе мовы рэкурсіўныя, паколькі, магчыма, ёсць адзінай мовай у свеце, якая не мае падпарадкавальных сказаў.

— Піраха называюць сябе «прамыя (шчырыя, простыя) людзі».

— Місіянер, які некаторы час жыў з піраха ў выніку адмовіўся ад хрысціянства і стаў атэістам:)))

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Намесніца Мельнікавай па Каардынацыйнай радзе: Працуем над аднаўленнем даверу з донарамі11

Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот?10

Караеў: На канцэрт Паліны Гагарынай у Гродне грошы ўзялі з бізнэсу14

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый2

Пяскоў: З Расіяй нельга размаўляць ультыматумамі9

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск3

Непадалёк ад цэнтра Мінска з'явіцца новы квартал8

Асуджаны за карупцыю гомельскі чыноўнік атрымаў новую высокую пасаду5

Спыненне агню сёння або новыя санкцыі. Германія паставіла Пуціну ультыматум39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць