У ноч на нядзелю на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Бабруйскай у Мінску адбылася аўтааварыя. Пра падрабязнасці сайту Onliner.by распавяла старшы інспектар ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

27-гадовы мужчына кіраваў аўтамабілем Nissan Almera, які належыць яго бацькам. Пасажырамі ў аўто былі яго сябры — хлопец і дзяўчына. Пад'язджаючы да вуліцы Бабруйскай, хлопец не справіўся з кіраваннем, зачапіў бардзюр, і машына перакулілася. Пасля гэтага аўтамабіль каля 100 метраў ехаў на даху па асфальце і спыніўся якраз перад выездам на Бабруйскую.

Сам кіроўца паведаміў інспектарам ДАІ, што ён з сябрамі выпіваў піва ў кавярні. На момант медагляду ў яго арганізме было выяўлена 0,44 праміле алкаголю.

Кіроўца заяўляе, што дарогу яму перабег сабака. Хаця інспектары ДАІ мяркуюць, што ён проста рухаўся на вялікай хуткасці — асабліва калі ўлічыць шлях, які па інэрцыі на даху пераадолела машына.

Падчас аварыі аўто атрымала сур'ёзныя пашкоджанні. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?