Фота: Дар'я Зімбельская

Фота: Дар'я Зімбельская

У сталіцы Малдовы скончыўся мітынг грамадзянскай платформы DA («Годнасць і праўда»), які адбываўся пад сцягамі Малдовы і Еўрасаюза.

Прычым, арганізаваны Платформай DA пратэст займеў рамантычную назву — «Рэвалюцыя хрызантэм». На плошчу пратэстоўцы прыйшлі з белымі кветкамі.

— Гэта восеньскія кветкі, чыстыя, белыя, — так патлумачыў адзін з ідэолагаў Платформы Ігар Боцан. — Чаму ў такім разе не «Рэвалюцыя хрызантэм»?

У мітынгу ўдзельнічалі, паводле розных звестак, ад 3 тыс. да 10 тыс. 

Удзельнікі дадалі да сваёй рэзалюцыі новае патрабаванне — правесці ўсенародны рэферэндум па абранні прэзідэнта.

«Пераход да ўсенародных выбараў прэзідэнта - гэта неабходнасць, прадыктаваная сучаснымі рэаліямі. Гэта патрабаванне ўсяго народа Малдовы», — заявіў палітолаг і актывіст DA Ігар Боцан.

Паводле Канстытуцыі Малдовы рэферэндум можа быць арганізаваны пры падтрымцы адной траціны дэпутатаў парламента або 200 тыс. грамадзян.

Ініцыятыву ўсенароднага рэферэндуму пацвердзіў і лідар Партыі сацыялістаў Ігар Додон, які браў удзел у іншым пратэсце — левых сіл, ля будынка парламента ў Кішынёве.

Раней, у ноч з пятніцы на суботу, левыя пратэстоўцы блакавалі праспект Стэфана Вялікага, паставіўшы палаткі прама на праезнай частцы. У выніку грамадскі транспарт быў пушчаны ў аб'езд. Сёння, 4 кастрычніка, палаткі былі прыбраныя з галоўнай вуліцы Кішынёва. На думку мэра сталіцы Малдовы Дарына Кіртаакэ, пратэсты ў горадзе арганізаваныя Масквой.

А ўдзень ля будынка парламента адбылася бойка.

Каля сотні чалавек, у асноўным, камбатанты (ветэраны вайны ў Прыднястроўе 1992 года) і «афганцы» з хрызантэмамі ў руках прарваліся да парламента. Іх ужо чакала паліцэйскае ачапленне.

Фота: Леанід Рабкоў

Фота: Леанід Рабкоў

Пратэстоўцы спадзяваліся з ходу прарваць ланцуг, не атрымалася. Бойка доўжылася каля хвіліны. Затым самі камбатанты арганізавалі паміж паліцэйскімі і натоўпам жывы ланцуг і адціснулі людзей да прыступак, піша kp.md.

Фота: Леанід Рабкоў

Фота: Леанід Рабкоў

Акцыі пратэсту супраць малдаўскіх уладаў працягваюцца ў цэнтры малдаўскай сталіцы трэці тыдзень. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўсяго кіраўніцтва краіны і абвяшчэння датэрміновых парламенцкіх выбараў. Яны таксама патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых у крадзяжы больш як мільярда даляраў з банкаўскай сістэмы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?