Баевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ўзарвалі Трыумфальную арку эпохі Старажытнага Рыма ў горадзе Пальміра, паведамляе сірыйскае дзяржаўнае агенцтва па ахове старажытных помнікаў.
Пальміра, якую мы страцілі
Як мяркуюць гісторыкі, збудаваная ў II стагоддзі нашай эры арка сімвалізавала адну з перамог імперскага войска.
Раней баевікі ўжо падарвалі два храмы на тэрыторыі аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўсталявалі кантроль над Пальмірай ў сярэдзіне мая.
Пальміра — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у горадзе размешчаны помнікі архітэктуры першага і другога стагоддзя нашай эры: больш за тысячу калон, рымскі акведук, больш за 500 магільняў. Да пачатку канфлікту ў Сірыі Пальміру штогод наведвалі больш за 150 тысяч турыстаў.
Кіраўніцтва ЮНЕСКА ахарактарызавала страты старажытных манументаў як трагедыю для ўсяго чалавецтва.