фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Пенсіянер Уладзімір Раманоўскі — студэнт. У свае 60 ён завочна вучыцца на юрфаку БДУ: здае кантрольныя і курсавыя работы, залікі і іспыты.

«Ніжэй за васьмёрку вы ў маёй залікоўцы не ўбачыце», — папярэджвае ён. TUT.BY даведаўся ў студэнта, навошта ў такім узросце атрымліваць другую вышэйшую адукацыю, па якіх прычынах можна прапускаць лекцыі і як гэта — спаборнічаць за ацэнкі з унучкай-студэнткай.

Як фізік вырашыў паступаць на юрыста

— Шэсцьдзесят мне споўнілася некалькі месяцаў таму, але я ўсё ніяк не магу аформіць патрэбныя дакументы: усё таму, што не хачу быць пенсіянерам, — не хаваючы, што студэнтам быць больш даспадобы, Уладзімір Васільевіч дэманструе студэнцкі білет і заліковую кніжку.

Свой першы дыплом Раманоўскі атрымаў на фізфаку БДУ яшчэ ў маладосці. За другой вышэйшай прыйшоў на юрфак тры гады таму, сям'я ідэю падтрымала, а гэта, кажа студэнт, самае важнае.

— Зараз вучуся на правазнаўцу, а ў маладосці вучыўся на фізіка-ядзершчыка. Сказаць, што два «студэнцтвы» адрозніваюцца — гэта нічога не сказаць. Адрозніваюцца, і вельмі моцна. Тады мы жылі ў інтэрнаце, з сябрамі праводзілі шмат часу. Гэта як першая школа, аснова ўсяго. Цяпер — проста вучоба, адукацыя.

 Чытаць болей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0