У Стакгольме назвалі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне за 2015. Прэмію падзялілі напалову. Першую частку атрымалі Уільям Кэмпбэл і Сатосі Амура — за працы па стварэнні новых метадаў лячэння інфекцый, якую пераносяць чарвякі-паразіты. Другая частка дасталася Юю Ту — за стварэнне новых метадаў тэрапіі малярыі.

У аўторак у 12.45 назавуць лаўрэата па фізіцы, у сераду — па хіміі.

Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры звычайна называюць у чацвер, міру — у пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?