На прыладах кампаніі Apple у Кітаі і на Тайвані з'явіўся новы вірус, які атрымаў назву YiSpecter, паведамляе Cnet.

Новы вірус, які шкодзіць iOS-прыладам, паказвае рэкламныя аб'явы, здольны ўсталяваць і запусціць адвольныя праграмы, замяніўшы імі ўжо ўсталяваныя, выкарыстоўваць запуск іншых праграм для паказу рэкламных паведамленняў. Таксама вірус мяняе усталяваную пошукавую сістэму, закрывае ўкладкі і загружае інфармацыю пра прыладу ў браўзеры.

Паводле спецыялістаў у галіне кібербяспекі з Paolo Alto Networks, YiSpecter мае шмат магчымасцяў і хаваецца пад выглядам праграмы QVOD.

«Мы раім нашым кліентам быць у курсе падзей, якія адбываюцца, і загружаць кантэнт толькі з афіцыйнай крамы App Store», — заявіла крыніца з кампаніі Apple.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?