Грамадства11

Беларускі фолк-гурт з Таронта запрашае ахвотных далучыцца

«Беларускі фолк-гурт «Яваровы людзі» адкрывае сезон 2015-2016 гг. і запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да нас! Гэты сезон для нас юбілейны — у канцы вясны мы будзем святкаваць 15-годдзе калектыву!», — напісала ў сваім фэйсбуку кіраўнік гурту Віялета Кавалёва.

фота з фэйсбука Віячеты Кавалёвай

«Мы спяваем песні і танчым народныя танцы, ставім спектаклі і здымаем фільмы, выступаем з канцэртамі на розных пляцоўках, святкуем Каляды, Купалле і іншыя святы народнага календара, можам правесці вяселле і радзіны паводле беларускіх народных традыцыяў. Наяўнасць досведу альбо спецыяльнай музычнай падрыхтоўкі не патрабуецца, адзіная ўмова — жаданьне ўсяму гэтаму навучыцца і пазітыўны настрой!

Навінка гэтага сэзону: мы абвяшчаем набор у дзіцячую групу (дзеці ад 3 гадоў і старэйшыя). Дзень рэпетыцый з дзецьмі пакуль не вызначаны, паведамім пра гэта асобна. Зьвяртайцеся на тэлефон 416-503-9527 альбо пішыце на vkovaleva @ hotmail.com.

Запрашаем таксама людзей, якія ўмеюць граць на музычных інструментах. У нашых планах — стварэнне інструментальнага фальклорнага гурту.

Мы збіраемся кожную сераду а 18:00 у памяшканні Беларускага грамадска-культурнага цэнтра Таронта па адрасе: 524 St. Clarens Ave (побач са станцыяй метро Lansdowne). Першая рэпетыцыя — 7 кастрычніка.

Чакаем сустрэчы са старымі і новымі сябрамі!

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна4

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць