Для шыбары характэрная павышаная эстэтычнасць звязвання, арыентаваная на візуальнае ўспрыманне. Асабліва ўвага пры звязванні надаецца анатамічнай будове чалавека.
Звязванні адрозніваюцца высокай складанасцю і патрабуюць ад майстра шыбары асаблівых навыкаў і часу на выкананне. Шоу правядзе майстар шыбары з Мінска — Міхаіл Балабанчык
Арганізатары шоу запэўніваюць, што наведнікі змогуць не толькі адчуць на сабе эфект звязвання, але і пагутарыць з цікавымі людзьмі.
Шоу будзе доўжыцца ўсю ноч з 16 на 17 кастрычніка з 20:00 да 06:00. Падрабязнасці можна даведацца ў суполцы «Вконтакте»
0
0
0
0
0
0