Сёння сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Імі сталі Такаакі Кадзіта (Такійскі ўніверсітэт) і Артур Б. Макдональд (Куінс універсітэт, Кінгстан, Канада), паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта.

Яны ўзнагароджаныя «за адкрыццё нейтрынных асцыляцый, якія ўказваюць, што нейтрына мае масу».

«Адкрыццё памяняла наша разуменне ўнутраных механізмаў матэрыі і стала ключавым для нашага ўспрымання Сусвету. На парозе тысячагоддзя Такаакі Кадзіта адкрыў на дэтэктары ў Японіі, што атмасферныя нейтрына перамыкаюцца з аднаго ў стану ў другі. Тым часам даследчая група ў Канадзе пад кіраўніцтвам Макдональда змагла прадэманстраваць, што нейтрына, якія ляцяць ад Сонца, не знікаюць на шляху да Зямлі. Наадварот, яны фіксуюцца ў розных станах на нейтрыннай абсерваторыі Седберы», — гаворыцца ў паведамленні.

У сераду будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне хіміі, у чацвер — па літаратуры, у пятніцу — прэміі міру.

Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне прысудзілі за паразітаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?