Падтрымка расійскімі ўладамі добраахвотнікаў у Сірыі не з'яўляецца функцыяй дзяржавы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Я не думаю. Гэта не функцыя дзяржавы», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне аб магчымай падтрымцы з боку Расіі добраахвотніцкіх аб'яднанняў у Сірыі.

Між тым, ён адзначыў, што Уладзімір Пуцін «не фармуляваў свайго стаўлення» да гэтага пытання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0