Вярхоўная Рада Украіны ўнесла змены ў некаторыя заканадаўчыя акты аб праходжанні ваеннай службы ва Узброеных сілах, дазволіўшы служыць у іх замежнікам і асобам без грамадзянства і ўзмацніўшы пры гэтым адказнасць за найміцтва.

За прыняцце ў цэлым адпаведнага законапраекта №2389 прагаласавалі 229 народных дэпутатаў.

Гэтым законам унесены змены ў закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», згодна з якімі да катэгорыі вайскоўцаў прыраўноўваюцца замежнікі і асобы без грамадзянства, якія ў адпаведнасці з законам праходзяць вайсковую службу ва Узброеных сілах Украіны.

Таксама ўнесены змены ў артыкул 5 закона аб Узброеных сілах, паводле якіх асобныя пасады работнікаў УСУ могуць ўкамплектоўвацца грамадзянамі, якія праходзяць альтэрнатыўную (неваенную) службу ў парадку, вызначаным законам.

У адпаведнасці з законам, замежнікі і асобы без грамадзянства, якія ўпершыню прымаюцца на вайсковую службу ў УСУ, прымаюць афіцыйныя абавязацельствы няўхільна выконваць Канстытуцыю і законы Украіны, добрасумленна выконваць абавязкі ваеннай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?