Расійскія ваенныя самалёты нанеслі ўдары па горадзе Пальміра, які кантралюе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Пра гэта ў аўторак паведамляе Reuters са спасылкай на словы ваеннай крыніцы дзяржаўнага тэлебачання Сірыі.

Ваенныя самалёты Расіі нанеслі ўдар па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Пальміры. Падчас аперацыі былі знішчаныя тры склады з боепрыпасамі тэрарыстаў, 20 транспартных сродкаў.

Таксама расійскія самалёты нанеслі ўдары па гарадах Аль Баб і Дэйр Хафер паўночнай правінцыі Алепа. Яны знаходзяцца ў 20 км ад аэрапорта, які кантралююць тэрарысты «Ісламскай дзяржавы».

Суразмоўца распавёў, што авіяўдары па Пальміры былі першымі ў запланаванай аперацыі на тэрыторыі горада. Ён дадаў, што Расія ўзгадніла гэтыя дзеянні з Сірыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?