Аляксандр Лукашэнка канстатуе пачатак перадзелу свету. На гэты факт ён звярнуў увагу, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў працоўных калектываў і жыхароў Мінскага раёна падчас наведвання новага ўчастка другой Мінскай кальцавой аўтадарогі.

president.gov.by

president.gov.by

«Моцныя гэтага свету спрабуюць перадзяліць свет, — сказаў беларускі лідар. — Тая краіна, якая сёння манапольна валодае усім светам, яна самая магутная і ў эканоміцы, і ў ваенным дачыненні хоча ўтрымаць свет такім, які ён ёсць, не дапусціць шматпалярнасці. І разгарнулася барацьба».

Паводле слоў Лукашэнкі, пачалося ўсё са спробы выбудаваць шматпалярны свет. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца прыхільнікам шматпалярнай светабудовы. Ён адзначыў, што даўно казаў пра тое, што не будзе стабільнасці, калі свет не будзе абапірацца на некалькі апор.

«Бо на адной апоры монапалярны свет не ўстойлівы, ён у любы момант абрынецца. Трэба дадатковая апора. Такой дадатковай апорай быў Савецкі Саюз, ён супрацьстаяў Злучаным Штатам, і яны ураўнаважвалі адзін аднаго», — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Пачаўся перадзел свету, і вось у гэтай сітуацыі нам трэба набрацца мудрасці і цярпення, каб выстаяць, — падкрэсліў ён. — Нам трэба ўтрымаць краіну, захаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?