Улада5454

Лукашэнка: Гаворкі пра размяшчэнне расійскай авіябазы не вялося. Яна нам непатрэбная

Гаворкі пра тое, каб размясціць расійскую авіябазу на тэрыторыі Беларусі, ніколі не вялося. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні падчас наведвання новага ўчастка другой Мінскай кальцавой аўтадарогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я назіраю ў апошні час крыкі нашай апазіцыі з нагоды размяшчэння расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі. Я нічога пра гэта не ведаю. Чалавек, які павінен прымаць гэтае рашэнне, — я пра гэта нічога не ведаю», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Нам не трэба база сёння. Тым больш вайскова-паветраныя сілы. Нам патрэбны пэўныя ўзбраенні. Пра што я публічна таксама гаварыў Пуціну і раней Мядзведзеву», — дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь знаходзіцца ў саюзе з Расійскай Федэрацыяй. «У нас ёсць адказнасць, і ў Расіі, і ў Беларусі. Мы заключылі пагадненне — яны адказваюць разам з намі за заходні кірунак. Фактычна, мы не ў адзіночку супраць НАТА тут стаім, разам з Расійскай Федэрацыяй. У нас ёсць канкрэтны план нават на выпадак вайны, як трэба дзейнічаць. Натуральна, мы яго не апублікуем, гэта абсалютна сакрэтны план, але на гэтым кірунку галоўная сіла — гэта беларуская армія. Калі канфлікт — Расія пачынае нас падтрымліваць адпаведнымі людскімі рэсурсамі, вызначаны канкрэтныя арміі, самалёты, верталёты і гэтак далей. На выпадак канфлікту», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Нам патрэбны самалёты, а не базы сёння. У нас выдатныя лётчыкі, у нас добрая школа лётчыкаў вайсковых, грамадзянскіх. І навошта мне ствараць базу? — адзначыў прэзідэнт. — Навошта мне сёння завозіць сюды самалёты і лётчыкаў іншых дзяржаў? А свае што будуць рабіць?»

«Нам патрэбныя ўзбраенні для таго, каб быць больш забяспечанымі ў плане абароны рубяжоў Беларусі і Расіі. Мы нікуды не збіраемся ехаць ваяваць, і я пра гэта казаў», — дадаў ён.

«У мяне на гэты конт ні з кім не было размовы. Проста мяне здзіўляе і нават у нейкай ступені абурае і крыўдзіць, навошта гэта было расейцам сёння укідваць у сродкі масавай інфармацыі? Можа, непакояцца, што мы сапраўды на Захад сыходзім, каб падкінуць гэтую тэму, каб Захад пачаў у нас пытацца або сумнявацца ў тым, што мы з імі хочам нармалізацыі адносін?» — сказаў беларускі лідар.

Ён таксама папярэдзіў, што «будуць рознага роду правакацыі, з любога боку». «Будзьце вельмі акуратныя. Не расслабляйцеся», — сказаў Лукашэнка.

Каментары54

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца5

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць