Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў назваў хлуснёй паведамленні аб нанясенні расійскімі самалётамі ўдараў па сірыйскай Пальміры.

«Усе паведамленні замежных СМІ, што расейскія самалёты нібыта нанеслі паветраныя ўдары па горадзе Пальміра, — абсалютная хлусня», — сказаў Канашэнкаў.

Паводле яго слоў, расейская авіяцыя ў Сірыі «не працуе па населеных пунктах і тым больш па размешчаных там жа архітэктурных помніках».

Генерал адзначыў, што ў дадзены момант гэтай сітуацыяй актыўна карыстаюцца баевікі «Ісламскай дзяржавы», «якія, знаходзячыся ў Пальміры, як вядома з тых жа замежных СМІ, літаральна на днях узарвалі там знакамітую Трыумфальную арку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?