У праграму, арыентаваную на стартапы на ранняй стадыі, праходзяць толькі 10% усіх заяўнікаў. У 2015 годзе такіх кампаній – пяцьдзясят. Для ўдзелу адбіраюць перспектыўныя анлайн/мабільныя рашэнні з магчымасцю далейшай маштабізацыі.

Будучых адзінарогаў (стартапы, якія каштуюць 1 млрд даляраў) шукаюць інвестары і журналісты.

Ад Беларусі будзе ўдзельнічаць Rexpax.com, гандлёвая сацыяльная сетка для паўсядзённага жыцця (запускаецца ў кастрычніку на рынку ЗША).

Адметна тое, што стварае стартап беларускамоўная каманда.

«Для нас гэта прынцыпова, – кажа заснавальнік Rexpax.com Міхаіл Сярэдзіч. – Мы лічым, што беларусы мусяць адраджаць сваю мову і шанаваць культуру.

Акрамя таго, мы хацелі б сваім прыкладам натхніць маладое пакаленне, і паказаць, што беларусы здольныя ствараць паспяховыя бізнэсы міжнароднага ўзроўню».

Магчымасці знайсці аўдыторыю, інвестараў і стаць вядомымі сапраўды вялікія.

40 стартапаў, якія прайшлі праз ALPHA праграму ў 2014 годзе, атрымалі супольнае фінансаванне больш за 1 млрд даляраў за першы год пасля падзеі.

Сёлета на Web Summit чакаюць 1000 спікераў і 30000 наведнікаў. Падзею будуць асвятляць 1300 журналістаў.

Rexpax.com – гэта стартап у сферы ecommerce, арыентаваны на глабальны рынак, які мае магчымасць стаць новым Facebook.

Web Summit, які пройдзе 3–5 лістапада 2015 г. у Дубліне, называюць «найлепшай тэхналагічнай канферэнцыяй на планеце».

Арганізатары цэняць яго найбольш за магчымасці нэтворкінгу, дзе сустракаюцца прадстаўнікі кампаній са спісу Fortune 500, вядомых тэхналагічных кампаній і найбольш перспектыўных стартапаў. У мінулыя гады саміт наведвалі Google, Microsoft, Apple, Amazon, Facebook, Nike, Disney і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?