Рэйды па вяселлях пачаў праводзіць дэпартамент культуры Грознага. Рашэнне аб гэтым прынята з-за таго, што вяселлі ў апошні час «пачалі набываць больш еўрапейскую афарбоўку», паведамляецца на афіцыйным сайце дэпартамента культуры мэрыі горада.

TASS

TASS

«Стала практыкавацца запазычанне некаторых абрадаў у прадстаўнікоў іншых культур. У прыватнасці, гэта танец нявесты, разразанне торта, адначасовы выхад у танцавальны круг некалькіх пар. Пакідае жадаць лепшага і знешні выгляд гасцей. Многія юнакі і дзяўчаты апранаюцца непрыстойна ў стасунку да сваёй рэлігійнай і нацыянальнай прыналежнасці», — гаворыцца ў дакуменце.

У маніторынгавую групу, якая праводзіць рэйды, увайшлі людзі, «якія з'яўляюцца знаўцамі ў галіне правядзення нацыянальных вяселляў». У бліжэйшы час дэпартамент распрацуе «афіцыйныя патрабаванні да правядзення вяселляў».

Рэйды праходзяць ужо два тыдні. Як адзначаецца на сайце дэпартамента культуры, рэстаратары і арганізатары вяселляў ставяцца да рэкамендацый ведамства з разуменнем.

У канцы верасня кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заклікаў уладальнікаў вясельных салонаў рэспублікі спыніць рэалізацыю празмерна адкрытых вясельных сукенак. «У апошні час у нявест стала модным апранаць на еўрапейскі манер занадта адкрытыя сукенкі. Гэта няправільна і не мае нічога агульнага з чачэнскай культурай. Неабходна рабіць усё для таго, каб захаваць народныя традыцыі і звычаі», — сказаў Кадыраў на нарадзе з кіраўнікамі раёнаў.

Ён таксама заклікаў вясельныя салоны пераходзіць на продаж нацыянальных вясельных убораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?