president.gov.by
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць заявы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб размяшчэнні расійскай вайсковай базы ў краіне.
«Я, шчыра кажучы, пакуль не гатовы каментаваць, гэта трэба пакуль старанна праверыць, пра што ідзе гаворка. Толькі пасля гэтага нешта мы зможам сказаць», - сказаў Пяскоў.
Раней сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не абмяркоўваў з Расіяй стварэнне вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.