Аўстралійскія медыкі правялі найскладанейшую аперацыю па сумяшчэнні частак хрыбетніка пасля страшнай траўмы. Сюжэт пра гэта з'явіўся на аўстралійскім тэлеканале 7 News Melbourne.

7 News Melbourne / facebook.com

7 News Melbourne / facebook.com

Маленькі аўстраліец Джэксан Тэйлар, якому няма яшчэ і паўтара года, атрымаў найцяжэйшыя траўмы з-за аўтамабільнай аварыі. Машына, у якой ехалі Джэксан і яго сям'я, трапіла ў лабавое сутыкненне на хуткасці 70 км/г.

Удар быў настолькі моцным, што Джэксан атрымаў траўму, якую называюць «ўнутранае абезгалоўліванне» — яго шыя аказалася зламаная, а чэрап аддзяліўся ад хрыбетнага слупа. Прычым галава «прасунулася» наперад — гэта найбольш цяжкі з магчымых пераломаў такога тыпу.

У большасці выпадкаў такая траўма прыводзіць да імгненнай смерці. Многія выжылыя пацыенты застаюцца паралізаванымі назаўжды, губляючы магчымасць нават дыхаць самастойна.

Аднак аўстралійскі хірург Джэф Аскін правёў найскладанейшую 6-гадзінную аперацыю, падчас якой сумясціў часткі хрыбетніка дзіцяці. Каб змацаваць іх, ён выкарыстоўваў малюсенькія «дроты» і элементы, зробленыя з рэбра хлопчыка.

Каб не дапусціць новага зрушэння, медыкі часова надзелі на яго галаву спецыяльны абруч — «гало». Металічны каркас фіксуе чэрап на месцы і гарантуе бяспеку хрыбетніка на час рэабілітацыі.

Цяпер Джэйсан ужо сам дыхае і рухаецца, можа хадзіць з падтрымкай дарослых. Праз два месяцы каркас можна будзе зняць, а хлопчык зможа быць такім жа жвавым, як любое дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?