Па словах прадстаўніка Мінабароны, расійскае абароннае ведамства разгледзела прапановы ЗША аб каардынацыі дзеянняў у Сірыі, засталося ўдакладніць асобныя тэхнічныя дэталі.

Мінабароны РФ можа прыняць да рэалізацыі прапановы Пентагона аб каардынацыі ў барацьбе з ІД у Сірыі, эксперты абмяркуюць дэталі сёння, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў.

«У Мінабароны Расіі адгукнуліся на просьбу Пентагона і аператыўна разгледзелі прапановы амерыканцаў аб каардынацыі дзеянняў у рамках барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай ІДІЛ на тэрыторыі Сірыі. У цэлым, дадзеныя прапановы могуць быць прыняты да рэалізацыі», — заявіў Канашэнкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?