Міністр абароны Злучаных Штатаў прызнаў трагічную памылку амерыканскіх вайскоўцаў у афганскім Кундузе, калі быў абстраляны шпіталь «Дактароў без межаў», перадае Reuters.

Кіраўнік Пентагона падкрэсліў, што глыбока шкадуе аб тым, што здарылася, і паведаміў пра расследаванні.

«Мы будзем рабіць усё, каб зразумець гэты трагічны інцыдэнт, навучыцца на (сваіх памылках — заўвага «Газеты.Ru»), а таксама прыцягнуць людзей да адказнасці, калі гэта будзе неабходна», — дадаў Картэр.

Раней камандуючы войскамі ЗША ў Афганістане назваў памылкай абстрэл шпіталя ў Кундузе.

«Дактары без межаў» заявілі аб 16 загінулых у выніку авіяўдараў па шпіталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?