Апошні тыдзень, уключаючы нядзелю, у Бараўлянах была аўральная праца. 7 кастрычніка сюды павінен прыехаць Аляксандр Лукашэнка, і каб у перадвыбарчых навінах усё глядзелася добра, людзей вымусілі працаваць у нядзелю ў аўральным рэжыме.

Сотні людзей і дзясяткі машын тэхнікі выгналі на працу ў выходныя, каб паспець да прыезду Аляксандра Лукашэнкі адрамантаваць дарогі, прыпынкі і іншыя аб'екты. Абавязалі нават прадпрымальнікаў навесці парадак перад кіёскамі. 

«Шмат год прыпынкі грамадскага транспарту не асвятляліся, была праблема са смеццем, але перадвыбарчая агітацыя творыць цуды: за максімальна сліслыя тэрміны навялі прыгажосць. Усё дзеля прыгожай карцінкі перад выбарамі на тэлебачанні», - адзначае каардынатар аргкамітэта БХД у Мінскай вобласці Павал Пракаповіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?