Акрамя апальнага расейскага алігарха, кліентамі Тыматы Бэла былі экс-прэм'ер Тайлянду Таксын Чынаўат, адхілены ад улады па абвінавачваньнях у карупцыі, а таксама манархія Саудаўскай Арабіі.

Аляксандар Лукашэнка прапанаваў гуру брытанскай PR-індустрыі Тыматы Бэлу папрацаваць над паляпшэньнем свайго іміджу на Захадзе.

На сустрэчы зь піярнікам А. Лукашэнка заявіў, што ніводная сучасная дзяржава ня можа абысьціся без прафэсійных PR-паслуг. «Вам будзе прыемна працаваць у нашай краіне, з людзьмі, той уладай, якая існуе ў Беларусі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Перш чым вы будзеце ўпэўненым прыхільнікам нашай краіны, вы пераканаецеся, што Беларусь — эўрапейская дзяржава і наш народ у гісторыі зрабіў вельмі многа для Эўропы», — сказаў А. Лукашэнка (цытата БЕЛТА).

Т. Бэл заслужыў сабе вядомасьць як дарадца па пытаньнях PR былое прэм'ер-міністаркі Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр. Грунтуючыся на гэтым досьведзе, ён стаў працаваць зь «цяжкімі кліентамі» — дзеячамі і рэжымамі, што маюць рэпутацыю карумпаваных. Сярод іх былі апальны расейскі алігарх Барыс Беразоўскі, экс-прэм'ер Тайлянду Таксын Чынаўат, адхілены ад улады па абвінавачваньнях у карупцыі, а таксама манархія Саудаўскай Арабіі.

«Чайм Камюнікэйшн» працуе і з звычайным бізнэсам: гэтая кампанія, да прыкладу, займаецца маркетынгам Алімпійскіх гульняў у Лёндане.

Паслугі піяр-агенцтва Бэла могуць каштаваць да мільёнаў і дзясяткаў мільёнаў даляраў. Пра дзейнасьць агенцтва і ягоныя фінансавыя вынікі можна прачытаць на яго сайце.

Даход «Чайм Камюнікэйшн» у 2006 годзе склаў 78,8 млн брытанскіх фунтаў (каля $165 млн), прыбытак — 12,3 млн фунтаў.

«Мы разьлічваем, што вы будзеце паслом добрай волі ад самой Вялікабрытаніі, з якой у нас вельмі актыўна развіваюцца адносіны, нягледзячы на нелады ў палітычнай сфэры», — сказаў Т. Бэлу А. Лукашэнка на сустрэчы, перадае агенцтва БЕЛТА.

«Сёньня сьвет разьвіваецца такім чынам, што без таго, чым вы займаецеся, немагчыма ўявіць тую або іншую краіну», — адзначыў ён. Менавіта гэтыя абцякальныя словы пра сустрэчу былі распаўюджаныя па каналах дзяржаўных СМІ.

У сваю чаргу лорд Бэл, са словаў БЕЛТА, адзначыў, што на інфармацыйных Інтэрнэт‑рэсурсах вельмі многа няшчырых і крывадушных камэнтароў адносна Беларусі. «Наперадзе сур’ёзная работа, каб гэта выправіць», — сказаў ён.

Навіну пра сустрэчу Лукашэнкі з Бэлам зьмясьцілі міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы і папулярныя расейскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?