6 сакавіка ў пункце пропуску «Нацыянальны аэрапрот Менск» у часе дагляду паветранага судна, якое прыляцела з Тэль‑Авіва, памежнікамі й супрацоўнікамі мытні затрыманая партыя кантрабанды.
Як высьветлілася, стуард кампаніі «Белавія» спрабаваў увезьці ў Беларусь схаваную ад мытнага афармленьня ў аптэчках парфумную прадукцыю на суму больш за 2 мільёны рублёў.
Парфуму забрала мытня.