ААТ «Банк БелЗЭБ» з кастрычніка 2015 года пачало прадастаўляць крэдыты ў кітайскіх юанях, тым самым прапануючы бізнесу новыя магчымасці для фінансавання імпарту з Кітая, паведамілі ў прэс-цэнтры банка.

«Мы бачым, што з ростам беларуска-кітайскага тавараабароту павялічваецца патрэбнасць прадстаўнікоў бізнесу ў правядзенні разлікаў з выкарыстаннем кітайскіх юаняў. Асабліва расце попыт на выкарыстанне юаняў у міжнародных разліках з боку прадпрыемстваў, якія цесна супрацоўнічаюць з кітайскімі партнёрамі», — адзначыў дырэктар дэпартамента развіцця карпаратыўнага бізнесу ААТ «Банк БелЗЭБ» Уладзімір Кніга. Спецыяльна для такіх прадпрыемстваў банк пачаў прадастаўляць крэдыты ў кітайскіх юанях па працэнтнай стаўцы да 7,5 працэнта гадавых, што значна ніжэй за стаўкі па крэдытах у доларах ЗША і еўра.

Крэдыты прадастаўляюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на тэрмін да 360 дзён для набыцця тавараў з КНР (асноўных сродкаў, сыравіны і матэрыялаў, паўфабрыкатаў), што выкарыстоўваюцца для ўласнай вытворчасці тавараў і паслуг.

На думку Уладзіміра Кнігі, магчымасць заключэння знешнегандлёвых кантрактаў і вядзення разлікаў у нацыянальнай валюце Кітая дапаможа пазбегнуць рызык, звязаных з ваганнем абменнага курса, і дасць магчымасць скарачаць выдаткі па канвертацыі, што ўзнікаюць пры разліках у валютах трэціх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?