Дзевяць месяцаў таму кіраўнік Упраўлення па наркакантролі МУС Васіль Лосіч сказаў, што пытанне закрыцця большасці рэсурсаў па продажы «спайсаў» — гэта пытанне часу. 

Насамрэч, неўзабаве доступ да найбуйнейшага і, па факце адзінага рэальна працуючага сайта, быў закрыты.

Але, як выявіла «Наша Ніва», самы папулярны сярод прадаўцоў і спажыўцоў зла сайт ізноў дзейнічае. (Мы зацёрлі толькі ўсе адрасы і спасылкі.)

Мы выйшлі на яго, не карыстаючыся ні ТОРам, ні іншымі ананімайзерамі — яго адкрывае просты браўзер «Гугл Хром».

За распаўсюд спайсаў пагражаюць вялізарныя тэрміны зняволення. Таму «барыгі» вымушаныя шукаць сабе дураватых работнікаў праз неймаверныя абяцанкі.

За распаўсюд спайсаў пагражаюць вялізарныя тэрміны зняволення. Таму «барыгі» вымушаныя шукаць сабе дураватых работнікаў праз неймаверныя абяцанкі.

У Міністэрстве інфармацыі гэту дзіўную сітуацыю патлумачыць не здолелі, параіўшы звяртацца ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю, якое і блакуе сайты пасля загадаў іншых ведамстваў.

Начальнік тамтэйшага аддзелу інфамацыйных тэхналогій Аляксандр Сімончык сказаў, што не ведае, ці заблакаваны гэты рэсурс: гэта закрытая інфармацыя.

Тым не менш, на сайт можна прабіцца — гэта факт, які патрабуе рэагавання.

P.S. 13.55. Літаральна адразу пасля публікацыі нашай інфармацыі сайт стаў недаступны, але пасля мы зноў змаглі зайсці на старонку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?