У пункце абмену валют аднаго з банкаў Гомеля грамадзянін Расіі паспрабаваў абмяняць на беларускія рублі 1400 еўра, якія аказаліся падробленымі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава.

53-гадовы прадпрымальнік з расійскага рэгіёну, прыехаўшы ў Гомель, меў намер абмяняць сем банкнот наміналам 200 еўра, для чаго і адправіўся ў банк. Аднак сапраўднасць купюр выклікала сумневы ў работніка абменнага пункта, пасля чаго паступіў сігнал у праваахоўныя органы. Па словах камерсанта, валюту ён набыў на тэрыторыі Расіі.

Грошы былі канфіскаваныя. Праведзеная экспертыза паказала наяўнасць прыкмет падробкі. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа. Расследаванне вядзе Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?