Стартаваў 99-ы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі ў ЗША і Канадзе. 7 кастрычніка прайшлі чатыры матчы.

Уладальнік Кубка Стэнлі «Чыкага» саступіў дома «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» з лікам 2:3.

«Ванкувер» выйграў у гасцях у «Калгары» — 5:1, а «Манрэаль» у «Таронта» — 3:1. «Сан-Хасэ» перамагае «Лос-Анджэлес» — 5:1.

У сёлетнім сезоне Беларусь прадстаўлена пакуль двума хакеістамі. Міхаіл Грабоўскі, які гуляе за «Айлендэрс», і Алег Явенка, які падпісаў кантракт з «Каламбусам». Праўда, ці давераць адразу Алегу месца ў асноўным складзе, пытанне.

«Айлендэрс» стартуе 9 кастрычніка матчам на новай арэне «Барклай Цэнтр» супраць «Чыкага», а «Каламбус» у гэты дзень згуляе з «Рэйнджэрс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0