Чым бліжэй да выбараў, тым больш заклікаў наведаць выбарчы ўчастак і адпаведных улётак атрымліваюць патэнцыйныя выбаршчыкі.

Да своеасаблівага «флэшмобу» які літаральна з пачатку кастрычніка распачала «Советская Белоруссия», далучыліся і службы ЖКГ. Улёткі раскідваюць па паштовых скрынях, расклейваюць у пад’ездах. У іх выбаршчыкаў абяцаюць і накарміць і пабавіць — галоўнае, каб яны прыйшлі галасаваць.

Напрыклад, у адной з улётак кожнага сотага выбаршчыка абяцаюць узнагародзіць квітком на «культурнае мерапрыемства», іншыя могуць атрымаць дысконтную карту. А калі прыйсці ўсёй сям'ёй, то нават сфатаграфуюць бясплатна. 

Іншая ўлётка абяцае не толькі прадукты па зніжаных цэнах, але і дапамогу з дастаўкай садавіны і гародніны. А што, раз на пяць гадоў, можна і мех бульбы пенсіянеру адвезці. 

Ну і, як звычайна, тыя хто прыйдзе галасаваць упершыню ў жыцці атрымае сувенір ці падарунак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?