Сёння ў Стакгольме абвешчана імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Гэта беларуска Святлана Алексіевіч. Выхадцы з Беларусі атрымлівалі Нобель раней, але беларуска, грамадзянка Беларусі — упершыню. Таму 8 кастрычніка — гістарычны дзень для Беларусі.
Алексіевіч піша ў незвычайным мастацка-дакументальным жанры. Яе творы грунтуюцца на расказаным людзьмі. Яны апавядаюць пра перажытае беларусамі і іншымі нацыямі Усходняй Еўропы ў ХХ стагоддзі.
Святлана Алексіевіч піша па-руску, але яна беларуская пісьменніца і не прымае ідэалогіі «рускага свету».
0
0
0
0
0
0