У Еўрапарламенце 14 кастрычніка пройдзе дыскусія пра адносіны Еўрасаюза і Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. 

Адкрые дыскусію кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Богдан Здроеўскі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства заяўленыя прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дырк Шубель, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, дырэктар Беларускага дома правоў чалавека імя Звозскага Ганна Герасімовіч, член Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў. 

Падчас дыскусіі будзе абмяркоўвацца лёс еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Беларусі, а таксама пытанне, ці прымусіць Еўрасаюз новая геапалітычная сітуацыя ў рэгіёне пайсці на паляпшэнне адносін з Беларуссю, нягледзячы на працяг парушэнняў правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?