Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 2015 Святлана Алексіевіч не мае звестак, каб даць пазітыўную ацэнку таго, што адбываецца ва Украіне.

Такое меркаванне выказаў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на просьбу пракаментаваць заяву пісьменніцы аб тым, што канфлікт ва Украіне з'яўляецца акупацыяй.

«Напэўна, усе яе віншуюць з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі. Але, відаць, Святлана проста не валодае ўсёй інфармацыяй, каб даць пазітыўную ацэнку таго, што адбываецца ва Украіне», — сказаў ён.

Пяскоў таксама выказаў сумнеў, «што прэзідэнт у курсе гэтай заявы», паведамляе ТАСС.

Сёння падчас прэс-канферэнцыі ў «Нашай Нівы» Святлана Алексіевіч чарговы раз назвала анексію Крыма акупацыяй. Расійская ўлада, паводле яе меркавання, справакавала 86% сваіх грамадзян на тое, што яны смяюцца з падзей на Данбасе. Постсавецкую прастору пісьменніца назвала «краінай салдат, вядомых і падпольных салдат». Пацвярджэнне таму — ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0