Заўтра ў Осла будзе абвешчана імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Букмекеры працягваюць гадаць, хто ж атрымае ўзнагароду.

Безумоўным лідарам на дадзены момант з’яўляецца канцлер Германіі Ангела Меркель.

Большасць букмекерскіх кантор прымае стаўкі на яе з каэфіцыентам 1,25 да 1. Апошнім немцам, хто атрымліваў такую ўзнагароду быў канцлер ФРГ Вілі Брант у 1971 годзе.

Далей ідуць прадстаўнікі Афрыкі: доктар-гінеколаг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэніс Муквеге (4,5 да 1) і каталіцкі святар з Эрытрэі Мусі Зэраі (5 да 1).

Крыху ўпалі шанцы папы Францішка (5 да 1). Шанцы расійскай «Новай газеты» ацэньваюцца як 7 да 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?