У чацвер вызначыліся яшчэ два ўдзельнікі фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2016 — Партугалія і Паўночная Ірландыя.

Getty

Getty

Партугальцы дома перайгралі зборную Даніі (1:0), а Паўночная Ірландыя перамагла Грэцыю (3:1). Абедзве каманды займаюць у сваіх групах першыя месцы за тур да канца адборачнага турніру.

Паўночная Ірландыя — 20, Румынія — 17, Венгрыя — 16, Фінляндыя — 11, Фарэры — 6, Грэцыя — 3.

Партугалія — 18, Данія — 12 (8 гульняў), Албанія — 11, Сербія — 7, Арменія — 2.

Раней ірландцы (так яны сябе называюць) ніколі не гулялі на Еўра, а апошні раз на чэмпіянаце свету толькі ў 1986 г. У адборы да ЧС-2014 яны занялі ў групавым раўндзе перадапошняе месца. Праўда, у групавым адборы да Еўра-2012 яны былі трэцімі.

Раней стала вядома, што, акрамя гаспадароў французаў, на Еўра-2016 дакладна згуляюць Англія, Аўстрыя, Ісландыя і Чэхія.

Сёння, у пятніцу, зборная Беларусі згуляе ў гасцях са Славакіяй (21:45),

якая — Славакія, а не Беларусь — таксама прэтэндуе на выхад на ЧЕ. Беларусь ужо даўно ні на што не прэтэндуе.

Пасля 8 тураў: Іспанія — 21, Славакія — 19, Украіна — 16, Беларусь — 7, Люксембург — 4, Македонія — 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0