Масавыя хваляваньні — у адміністрацыйным цэнтры Тыбэту Лхасе. Пра ахвяры пакуль не паведамляецца, лік параненых ідзе на дзясяткі, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на "Сіньхуа"

У пятніцу, 14 сакавіка, на дэманстрацыі зноў выйшлі тысячы людзей, якія выступаюць супраць кітайскай улады ў рэгіёне.

А 14:00 паводле мясцовага часу (8:00 паводле менскага) на дзьвюх цэнтральнай вуліцах Лхасы, вакол манастыроў Ёкхан, Рамош, а таксама рынку Чомігхан, загарэліся некалькі гандлёвых кропак.

«Інтэрфакс» паведамляе, што ў вулічных сутычках дзясяткі чалавек атрымалі траўмы. Апроч таго, відавочцы паведамляюць, што чулі стрэлы. У мэтах бясьпекі ў горадзе зачынены некаторыя гатэлі і крамы.

Ад панядзелка будыйскія манахі праводзяць у Тыбэце маніфэстацыі з нагоды 49‑й гадавіны паўстаньня ў Лхасе, якое скончылася выгнаньнем духоўнага лідэра Тыбэту Далай‑ламы.

Афіцыйны Пэкін пакуль не камэнтуе падзеі. Але раней у чацьвер афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Цынь Ган заявіў, што беспарадкі ў Тыбэце ёсьць палітычна «заплянаваным крокам групы асоб, што падтрымліваюць Далай‑ламу, і скіраваныя на тое, каб парушыць нармальнае гарманічнае жыцьцё тыбэцкага народу».

Паводле newsru

Паводле апошних зьвестак усё ёсьць ахвяры, сама мала загінулі два чалавекі, улады Кітаю абмежавалі трансьляцыю замежных каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0